Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў Беларусі зарэгістраваны 22 тыс. 338 чалавек, паведамілі ў ЦВК.
Сярэдняя колькасць кандыдатаў на 18 тыс. 816 выбарчых акруг — 1,2. Зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты вылучаліся шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў — 66,8 працэнта, ад працоўных калектываў — 34,6 працэнта, ад палітычных партый — 3 працэнты.
Дэпутатаў дзеючага склікання сярод зарэгістраваных кандыдатаў — больш за 48 працэнтаў, жанчын — больш за 46 працэнтаў, маладых людзей ва ўзросце да 30 гадоў — 5 працэнтаў, грамадзян Расіі — 0,1 працэнта.
БелТА