Вершы нашых чытачоў

Общество

Раіса ВЕРАЦІЛА, в.Жураўкавічы

* * *

Ляціць жыццё.

Здаецца, што нядаўна

Рухавы быў, вясёлы,

малады,

Трапляў усюды,

увіхаўся спраўна…

А час адлічваў і складаў гады.

І сам не верыш —

больш за шэсць дзясяткаў…

Не хочацца ў люстэрка

заглядаць.

Было ў жыцці не проста і не гладка:

Калі было на «два»,

калі — на «пяць».

Здаецца, каб цяпер пачаць спачатку,

Хаця каб з маладосці —

ды наноў.

Расклаў бы ўсё, як трэба,

па парадку:

Вучобу, працу,

можа, і любоў…

Не шкадаваў бы,

што пражыў няшчасна,

Што не збылося шмат

задумак, мар.

Чаму цяпер становіцца

так ясна,

Што свайго лёсу

ты сапраўдны ўладар?..

Уладзімір ПЕЦЮКЕВІЧ, в.Красны Дар

* * *

Ой, не чаруй, ой, не чаруй, краса-дзяўчына,

Бяздонна-чорнымі,

агністымі вачыма!

Не спакушай, не спакушай мяне ты гэтак —

Гатоў ад позірку твайго

на край Сусвету!

Ой, не чаруй, ой, не чаруй, краса-дзяўчына,

Бяздонна-чорнымі,

агністымі вачыма!

Любой парой — у дождж,

у снег, у спёку-сцюжу —

Гатоў табе з сузор’я Льва прынесці ружаў.

Але бяздоннасці вачэй тваіх баюся,

А як сарвуся ў вір круты і захлынуся!

Ой, не чаруй, ой,

не чаруй, краса-дзяўчына,

Бяздонна-чорнымі,

агністымі вачыма!

Калі не хочаш на зямлі,

то я душою

Гатоў на Марсе рай стварыць для нас з табою.

Але агністасці вачэй тваіх баюся,

А як згару я ў іх, бы знічка, адыскруся!

Ой, не чаруй, ой, не чаруй, краса-дзяўчына,

Бяздонна-чорнымі, агністымі вачыма!

Полина ИВЧИК,  уроженка д.Межница

* * *

Дождь шел всю ночь,

весь день, неделю,

Поило небо землю всласть.

Но вдруг снежинки

полетели,

И чудо-сказка началась.

Снег падал и мгновенно таял,

Но неустанно падал вновь.

Земля тихонько остывает,

Отдав ему свою любовь.

А он, весь белый,

безмятежный,

Ее целует горячо

И укрывает пледом нежно.

Теплей… Еще… еще… еще…

И вот следы дождя укрыты,

Вокруг лишь чистый

белый снег.

Его как будто кто-то

сыплет,

Чтоб скрыть осенний

поздний грех.

Когда уже не может осень

Надеть свой

праздничный наряд.

Листву, цветы

на землю сбросив,

Ждет обнаженной снегопад.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *