ТУРНІР ЮРЫЯ МІРАНОВІЧА

Общество

адбыўся ў мінулую суботу. На яго сабраліся 14 каманд. З іх пяць дарослых, прычым упершыню ў катэгорыю «дарослыя» са студэнтаў перайшоў «13 раён». Дзве каманды было студэнцкія  і семь дзіцячых.

Гулялі спачатку ў класічнае «Што? Дзе? Калі?» з трыццаці шасці пытанняў. Потым чатыры лепшыя па выніках «ШДК» каманды сышліся на «Брэйн-рынгу».

Вучнёўская  каманда «Тузікі» (СШ №4, капітан Аляксандр АДЗІНЕЦ)  не толькі заняла першае месца сярод школьнікаў, але і абыграла студэнтаў і стала пятай у агульным заліку. Першае месца сярод студэнтаў занялі «Чыкага» (капітан Антон ДАРАФЕЙЧЫК).

Вельмі добра гулялі хлопцы дарослай зборнай «Запі вадой» пад капітанствам Аляксандра ДОЎНАРА. Першую частку ШДК яны ўпэўнена ішлі на першым месцы. Але потым крыху здаліся і ў выніку сталі трэцімі.

Прынамсі, усе дарослыя да апошняга пытання змагаліся за перамогу. Каманды «Вёска», «Бэбісітэр» і «Профі-Л» выступалі без вядучых ігракоў: «Профі» без Юрыя Корсіка, «Бэбісітэр» без Івана Панкаўца. Але ў абедзвюх каманд гульня атрымалася добрая, як і ў каманды «Дарослыя».

У выніку адразу тры каманды — «Запі вадой», «Профі-Л» і «Дарослыя» далі правільныя адказы на 21 пытанне з 36-ці. Рэйтынг адрозніваўся ўсяго на адну адзінку — мінімальны разрыў, што пацвярджае прыкладна аднолькавы ўзровень каманд. Але ж усё-такі «Профі-Л» крыху вырваліся наперад і занялі першае месца на турніры. Другімі сталі «Дарослыя», трэцімі — «Запі вадой». Уладальнік прыза за чацвёртае месца «Вёска»-«Бэбісітэр» адстала ўсяго на адно ачко ад першага месца

У «Брэйн-рынгу» сустрэліся чатыры лепшыя каманды. Выіграла «Вёска»-«Бэбісітэр».

Прызы для каманд-пераможцаў выдаткавалі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і аддзел адукацыі, спорту і турызму. Акрамя таго, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Ларыса АСАНОВІЧ заснавала і спецыяльныя прызы для дзіцячых каманд і каманды настаўнікаў «Дарослыя».

 

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *