ДОБРЫЯ СЛОВЫ — ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ

Общество

Ніхто з нас, як кажуць, не застрахаваны ад хвароб. Так здарылася і ў нашай сям’і. І, як заўсёды, на дапамогу прыйшлі медыкі — людзі, неабыякавыя да чужой бяды, усёй душой адданыя сваёй справе.

Менавіта такі ўрач працуе ў бальніцы г.п.Смілавічы. Гэта — педыятр Святлана Міхайлаўна Бачкова. Дзякуючы яе высокаму прафесіяналізму, уважлівасці, вопыту і майстэрству, мой сын Вадзім Юшчанка атрымаў своечасовую медыцынскую дапамогу.

Сардэчна дзякуем шаноўнай Святлане Міхайлаўне, жадаем поспехаў у працы і моцнага здароўя.

Са шчырай павагай — сям’я ЮШЧАНКАЎ, г.п.Смілавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *