НА ПАЛЕТКАХ РАЁНА

Аграрный сектор

Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня, гаспадаркі Чэрвеньшчыны ўбралі 2362 гектары кукурузы на зерне, што складае 89 працэнтаў ад неабходнага. Завяршылі гэты від работ у  Райаграсервісе, эксперыментальнай базе «Натальеўск», сельгасфіліялах «Новыя Зелянькі» і «Аграбокс», ПСГ «Дамавіцкі» і ААТ «Крыніца Ігуменшчыны».

Зябліва ўзарана ў гаспадарках на 12510 гектарах. Гэта 51 працэнт ад неабходнага. 83 працэнты зябліва ўзаралі ўжо ў ПСГ «Дамавіцкі», 79 — у эксперыментальнай базе «Натальеўск», 74 — ААТ «Лядзенскі».

У шасці з васьмі сельгаспрадпрыемстваў завяршылі ўборку бульбы. 26 гектараў другога хлеба засталося ўбраць у ААТ «Крыніца Ігуменшчыны», 9 — у ААТ «Запольскае». Валавы збор клубняў у гаспадарках складае 17 тысяч 561 тону, сярэдняя ўраджайнасць — 196 цэнтнераў з гектара. Найлепш урадзіла бульба ў СВФ «Аграбуд» і эксперыментальнай базе «Натальеўск», дзе сёлета сабралі яе па 375 і 264 цэнтнеры на круг, адпаведна.

Агародніна ўбрана ў раёне з 87 працэнтаў палеткаў. Кожны яе гектар дае ў сярэднім па 138 цэнтнераў.

І.УЛАДЗІМІРАЎ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *