ДАВЕДАЛІСЯ ПРА ЖЫЦЦЁ І ПОБЫТ НА «ГОРНАЙ ЗЯМЛІ»

Общество

Адбылася  чарговая сустрэча аматарскага краязнаўчага клуба «Бонда» . Удзельнікі яго цікавяцца традыцыямі народаў, чытаюць спецыялізаваную літаратуру, а таксама па магчымасці падарожнічаюць. Так, у гэты раз Дзмітрый КАСЦЮКЕВІЧ (на здымку) расказаў пра Рэспубліку Карэлію. Летам ён з таварышам падарожнічаў па Валаамскай зямлі, як яшчэ называюць Карэлію. Публіка зацікаўлена слухала, як Дзмітрый (дарэчы, самы малады ўдзельнік клуба, але ўжо з вялікім вопытам падарожжаў) дзяліўся цікавымі гісторыямі, паказваў фотаздымкі. Усе любаваліся прыгожымі карэльскімі пейзажамі. Яшчэ аўтар дзяліўся ўражаннямі ад жыцця ў мясцовым манастыры. Як яны з сябрам харчаваліся, працавалі, што пабачылі за два тыдні. Удзельнікі клуба «Бонда» задавалі пытанні, а таксама падзякавалі выступоўцу за цікава праведзены вечар.

Кацярына ШУМКО,

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *