КІРМАШЫ — ВОСЕНІ ПРЫКМЕТА

Общество

У суботу на плошчы Свабоды ў Чэрвені адкрыўся традыцыйны сезон восеньскіх кірмашоў. Пры даволі небагатай прапанове (працавалі ўсяго чатыры гандлёвыя кропкі) прывезены тавар меў добры попыт. Мнагалюдна было ля аўтамашыны рыбгаса «Волма»: акрамя традыцыйнай жывой рыбы, тут таксама гандлявалі прадукцыяй уласнага перапрацоўчага цэха. А грузавік з эксперыментальнай базы»Натальеўск», напоўнены мяхамі з бульбай і збожжам, мусіў нават з’ездзіць на склад па «дабаўку». Чэрвеньскі лясгас прадставіў на кірмашы мёд і дэкаратыўныя расліны з гадавальніка.

Спачатку нясмела, а потым усё больш актыўней набывалі пакупнікі цыбулю і перац. Іх прывёз у Чэрвень на продаж ажно з Брэстчыны жыхар Столінскага раёна Адам Мазоль.

Гэтай восенню ў райцэнтры мяркуецца правесці яшчэ шэсць кірмашоў. Яны запланаваны на 28 верасня, 19 і 26 кастрычніка, 2, 9 і 16 лістапада.

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *