Жніво-2013

Аграрный сектор

Паводле інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, па стану на 26 ліпеня ў раёне зерневыя і зернебабовыя ўбраны на 1601 гектары. Усяго сёлета пад імі занята 22 тысячы 963 гектары.

Першыя намалоты засведчылі сярэднюю ўраджайнасць па раёну 29 цэнтнераў з гектара. Самая высокая яна ў філіяле «Аграбокс» — 45,8 цэнтнера з гектара. Ва ўсіх астатніх гаспадарках гэты паказчык  пакуль што прыкметна меншы.

З ураджайнасцю 34,9 цэнтнера з гектара ўбралі ўжо 258 гектараў з неабходных 1450 гектараў у КСУП «Эксперыментальная база «Натальеўск».  Па 31,8 цэнтнера зерневых з гектара атрымліваюць на палетках філіяла Велікаполле», па 30,7 цэнтнера — у КСУП «Ганута-Агра».  У астатніх — ад 20 (ААТ «Заполле) да 28,9 цэнтнера з гектара (ААТ «Раванічы», дзе больш іншых маюць зернебабовых і зерневых — 2233 гектары).

Па тэмпах жніва лідзіруе ААТ «Райаграсервіс». З неабходных 1970 гектараў тут убралі зерневыя на 316 гектарах. Ураджайнасць  ніжэйшая за сярэднераённую — 25,8 цэнтнера з гектара.

Пераважная большасць гаспадарак завяршыла ўборку азімага рапсу. З неабходных 5929 гектараў ён убраны на 5777 гектарах. Сярэдняя ўраджайнасць — 20,7 цэнтнера з гектара. А ў ААТ «Валевачы», дзе пад гэтай культурай было занята 460 гектараў, сярэдняя ўраджайнасць склала 34,2 цэнтнера.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *