ПЕРАМОЖЦЫ СПАБОРНІЦТВА ЗА ТЫДЗЕНЬ

Аграрный сектор

Сумесным рашэннем упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пераможцамі спаборніцтва на ўборцы зерневых у перыяд з 22 да 28 ліпеня ПРЫЗНАНЫ:

Сярод гаспадарак раёна — калектыў адкрытага акцыянернага таварыства «Чэрвеньскі райаграсервіс» (кіраўнік Альшэўскі С.А.). У гаспадарцы ўбралі 764 гектары зерневых. Намалочана 2117 тон збожжа. Ураджайнасць 27,7 цэнтнера з гектара.

У індывідуальным спаборніцтве:

Сярод першай групы камбайнаў — экіпаж збожжаўборачнага камбайна «КЗС-1218» адкрытага акцыянернага таварыства «Валевачы» ў складзе старшага камбайнера ПАЧАСУЙ Уладзіміра Аляксандравіча і камбайнера ПАЧАСУЙ Віктара Уладзіміравіча, якія ўбралі 238 гектараў зерневых і намалацілі 655 тон збожжа.

Сярод другой групы камбайнаў — экіпаж збожжаўборачнага камбайна «ДОН-1500Б» філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі падшыпнікавы завод» «Падсобная сельская гаспадарка «Дамавіцкі» ў складзе старшага камбайнера БАБРОЎСКАГА Станіслава Уладзіміравіча і камбайнера БАБРОЎСКАГА Сяргея Станіслававіча, якія ўбралі 198 гектараў зерневых і намалацілі 395 тон збожжа.

Сярод трэцяй групы камбайнаў — экіпаж збожжаўборачнага камбайна «МЕДЫЁН-310» адкрытага акцыянернага таварыства «Валевачы» ў складзе старшага камбайнера КОЛТУНА Аляксандра Рыгоравіча і камбайнера ПАТАПЕНКІ Мікалая Антонавіча, якія ўбралі 79 гектараў зерневых і намалацілі 248 тон збожжа.

Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа — вадзіцель адкрытага акцыянернага таварыства «Валевачы» ГАЛУБЕЦ Пётр Мікалаевіч, які на аўтамашыне «МАЗ 555142» перавёз 1088 тон збожжа.

Сярод машыністаў на сушцы і дапрацоўцы збожжа — звяно зернесушыльнага комплексу «ЗСК — 30» адкрытага акцыянернага таварыства «Чэрвеньскі райаграсервіс» у складзе МАЖУТКІ Уладзіміра Васільевіча і ТЭБІКАВА Пятра Уладзіміравіча, якія дапрацавалі 1355 тон збожжа.

Пераможцам спаборніцтва ўручаны Удзячныя лісты райсельгасхарчу, райкама прафсаюза работнікаў АПК, грашовыя прэміі за кошт сродкаў райкама прафсаюза і чырвоныя сцяжкі.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *