АБМЯНЯЛІСЯ ВОПЫТАМ

Общество

На гэтым тыдні на базе Чэрвеньскага  гароднінасушыльнага завода адбыўся семінар на тэму: «Практычнае прымяненне камерцыйнымі арганізацыямі гібкіх умоў аплаты працы работнікаў». У ім прынялі удзел прадстаўнікі ўпраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бярэзінскага, Жодзінскага, Крупскага, Смалявіцкага, Дзяржынскага, Барысаўскага, Пухавіцкага райвыканкамаў, а таксама кіраўнікі і спецыялісты з 30 камерцыйных арганізацый нашага раёна.

Удзельнікі пазнаёміліся з работай завода, экскурсію па якому правёў яго дырэктар Мікалай Шыфрын, а з інфармацыі намесніка  старшыні па эканоміцы, начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Алены Шлома даведаліся аб развіцці прадпрымальніцтва ў раёне. Затым удзельнікі семінара абмяняліся вопытам па ўкараненню тарыфных сетак, распрацаваных у арганізацыях раёнаў, іншых гібкіх умоў аплаты працы.

У рабоце семінара прыняла ўдзел і выступіла па азначанай тэме намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Алена Помазава.

Людміла ДЗЯДЗЮК,

намеснік начальніка аддзела працоўных адносін упраўлення па працы,

занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *