РОДНАЯ ЧЭРВЕНЬШЧЫНА — ЖЫЦЦЯ ПАЧАТАК І ПРАЦЯГ

Общество

(Заканчэнне)

І давялося мне перавучвацца, — заўважае Леанід Паўлавіч Валадзько. — Бо вады няма — няма спецыяльнасці. Паехаў я ў Мінск — па электроніцы вучыцца. А затым уладкаваўся на працу на машынна-вылічальную станцыю. Спачатку яна размяшчалася па вуліцы Міхайлаўскай, а тады перанеслі ў будынак побач з рэдакцыяй. Рамантаваў электронна-вылічальныя машыны, і так — да самай пенсіі. Нярэдка даводзілася выязджаць на раён. Бо ўсяго два механікі такія былі на ўвесь Чэрвень — Паўлюкевіч і я. Можна было, канешне, і ў Мінску ўладкавацца, але… Надакучылі вялікія гарады. Аселі тут. Хаця і давялося змяніць некалькі кватэр, аднак правільна выбралі месца жыхарства. Спакойна тут…

— А я абрала для сябе гандаль, уладкавалася ў райспажыўтаварыства, — успамінае Лілія Іванаўна. — Дзе толькі ні працавала! Была кропка на вуліцы Мінскай — дашчатая такая крама. Праўда, мы там напачатку побач былі на кватэры, таму зручней трохі. Але як жа мне было цяжка! Удзвюх з прыбіральшчыцай атрымлівалі напоі, віно, мяшкі цукру… І ўсё трэба было цягаць самім! Грошы ніхто не забіраў, трэба было несці выручку ў банк. Самой рабіць справаздачу, пераўлікі. Працавала я ў краме №21, у павільёне «Волга»… Нават у нашай гасцініцы — буфетчыцай. Трэба падымацца рана, дзяцей адправіць у школу, мужа — на працу… А самой забегчы ў сталовую, набраць смятаны, катлет, піражкоў, каб раніцай пакарміць тых, хто начуе ў гасцініцы. І ўсё гэта валакла на сабе. На выбар — кава, чай, напоі.

Калі адкрывалі мемарыяльны комплекс «Хатынь», дык мяне і туды накіравалі… з бочкай квасу! Давала адпачынак прадаўшчыцы ў краме вёскі Іванічы, паспрабавала папрацаваць у інвалідным доме касірам-рахункаводам… Не спадабалася, вярнулася ў гандаль…Так і жылі, дзяцей расцілі-выхоўвалі. Памятаеце, я прыгадвала мару майго татачкі? Калі будзе сын, вывучыць яго замежным мовам? Дык гэта спраўдзілі мае дзеці, яго ўнукі. І Валерый, і Леанід закончылі інстытут замежных моў, валодаюць некалькімі. Ёсць у нас і ўнукі. Дык вось калі Валера, старэйшы, прыязджае, ён абавязкова вязе нас у Карабетаўку, суседнія Клейку, Асінаўку. У яго ж такія ўспаміны пра вёску засталіся… Я надоўга яго ў мамы пакідала малога, дык ён нават дапамагаў у чымсьці ёй у калгасе, у Асінаўцы… Ну вось такая наша гісторыя…

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *