ГІБЕЛЬ РЫБЫ НА АЗЁРАХ: ЗАМОР ЦІ АТРУЧЭННЕ?

Общество

На вадаёмах ля вёсак Натальеўск і Хваеншчына загінула рыба. Пасля раставання лёду на Натальеўскім возеры адкрыўся жахлівы малюнак: пры беразе ляжалі шматкілаграмовыя тушы карпаў, вялікая колькасць дробязі —  верхаводкі, акуня, плоткі. На Хваеншчыне таксама вымерлі вялізныя карпы, а таксама шчупакі, дробязь акуня.

Як паведаміў «Раённаму весніку» начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валянцін Пузанкоў, на абодвух вадаёмах узяты пробы вады для гідрахімічнага аналізу. Гэта павінна дапамагчы вызначыць прычыны гібелі рыбы. Магчымых варыянтаў два: замор з-за недастатковай колькасці кіслароду ў вадзе, або атручэнне забруджвальнымі рэчывамі.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *