ТАНЦУЮЦЬ УСЕ!

Общество

У Міжнародны дзень роднай мовы перад вучнямі СШ №2 г.п.Смілавічы выступіла капэла мастака і этнографа Алеся Лася. Алесь Уладзіміравіч і яго калегі скрыпачка Алена Мялешка і рэжысёр тэатра «Жывое слова» гітарыстка Алеся Сівохіна пазнаёмілі прысутных з беларускай дудой, цымбаламі, гармонікам, скрыпкай, гітарай: распавялі пра гісторыю стварэння інструментаў і сыгралі розныя мелодыі. У суправаджэнні скрыпкі мастак выканаў на дудзе вальс, паланэз, польку. Іграў так адмыслова, што некаторыя вучні не стрымаліся і пусціліся танчыць!

Алеся Сівохіна пад гітару праспявала песні Алеся Лася на словы Ларысы Геніюш. Доўга вучні не хацелі адпускаць гасцей, задавалі пытанні, на якія Алесь Уладзіміравіч грунтоўна адказваў. Напрыканцы адбылося самае цікавае: вучні папрасілі, каб госці навучылі старадаўнім танцам. Зазвінела  скрыпка, і Алесь Уладзіміравіч з Алесяй Сівохінай закружыліся ў танцы. Да іх далучыліся школьнікі. Быццам на вялікім балі, усе танцавалі кракавяк.

Людміла ДРАПЕЗА,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №2 г.п.Смілавічы

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *