Давайце дзяліцца сваімі кніжнымі знаходкамі

Общество

Добры дзень, паважаная «Раенка!»

Упэўнена, мяне

падтрымаюць многія,

Што нават у наш

прагрэсіўны век,

Сябруючы з інфармацыйнымі тэхналогіямі,

Кнігі павінен чытаць

чалавек.

Гэтымі радкамі я прапаную рэдакцыі і чытачам газеты распачаць новую рубрыку «Чытаем разам»! Спадзяюся, што мая прапанова спадабаецца не толькі чытачам больш сталага ўзросту, але і моладзі. Зразумела, што сёння існуе шмат інавацыйных крыніц атрымання інфармацыі, але ж  «смак чытання кнігі» для многіх (і для мяне асабіста) найсаладзейшы. Давайце дзяліцца сваімі кніжнымі знаходкамі, разам абмяркоўваць прачытанае. Я хачу расказаць пра кнігу, якая вельмі ўразіла мяне і ўсіх, каму ўжо пашчасціла  яе прачытаць. Дастаткова сказаць, што ў мінулым годзе сярод штогоднай нацыянальнай прэміі «Кніга года», адной з самых прэстыжных літаратурных узнагарод Расіі, ў намінацыі «Проза года» перамагла кніга намесніка (настаяцеля) Сретенского  мужского монастыря архимандрита Тихона (Шевкунова)  «Несвятые святые» и другие рассказы. «Галоўная тэма твора — непаўторны таямнічы шлях чалавека да Бога. Кніга за год сабрала 1 мільён 100 тысяч чытачоў. Яна стала самай прадаваемай з часоў СССР, і за кароткі час перавыдавалася ўжо 6 разоў. «Несвятые святые»  ўжо перакладзены на англійскую, грэчаскую і сербскую мовы. Рыхтуюцца пераклады і на мовы іншых народаў. У кнізе моцна, яскрава і проста паказана жыццё нашых сучаснікаў, якія сэрцам прыкіпелі да праваслаўнай веры. А вера, у сваю чаргу, адкрывае ім непаўторную магчымасць адчуваць Бога душою, гутарыць з ім, бачыць у кожным імгненні жыцця Яго Промысел. Кніга вучыць нас любавацца нашымі сучаснікамі, разам з імі радавацца, здзіўляцца, любіць у кожным чалавеку «образ Божий», захапляцца глыбінёй і прастатой веры. Вы адкрыеце для сябе шмат новага пра знакамітых  людзей: сусветнавядомага рэжысёра Сяргея Фёдаравіча Бандарчука, маршала Перамогі Георгія Канстанцінавіча Жукава, таленавітага савецкага барда Булата Акуджаву, баявых афіцэраў Чырвонай Арміі, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны давалі абяцанне служыць Богу, калі застануцца жывымі, і іншых. Шмат цікавага напісана пра жыццё вялікіх сучасных падзвіжнікаў  «Иоанна Крестьянкина, Серафима Тяпочкина, Николая Гурьянова», да якіх звярталіся за дапамогай  нават партыйныя дзеячы (пра некаторых тут таксама знойдзецца незвычайна-цікавая інфармацыя). Чамусьці многія лічаць, што ў манастыр ідуць альбо фанатыкі, альбо ахвяры нешчаслівага кахання, ці тыя, каму безнадзейна не пашанцавала ў жыцці. Гэта зусім не так: часцей за ўсё туды прыходзяць шчасліва пазнаўшыя Бога. Гэта можна сказаць і пра аўтара кнігі, які паспяхова скончыў сцэнарскі факультэт знакамітага «ВГИКа» і меў магчымасць высокага кар’ернага росту. Мяне вельмі ўразілі факты біяграфіі іераманаха Рамана Мацюшына. Яго песні слухае сёння ўвесь хрысціянскі свет. Шмат гадоў таму яны дапамаглі мне выжыць падчас цяжкіх жыццёвых выпрабаванняў. Ен — мой равеснік, студэнт Бранскага педагагічнага інстытута, спарцмен — каратыст,таленавіты паэт, кампазітар і выканаўца, мастак, прыйшоўшы да веры, пакінуў усё і пайшоў вандраваць па краіне. Трапіў у Пскоўска-Пячэрскі манастыр, стаў паслушнікам, потым быў пастрыжаны ў манахі, а яшчэ пазней стаў жыць у затворы. Менавіта ў Беларусі былі выдадзены шматлікія зборнікі яго вершаў, гэта ён напісаў іконы ў храме іконы Божай Маці «Взыскание погибших» на Востраве слёз, гэта з яго песнямі гастралюе па свету Жана Бічэўская (амаль кожную восень яна бывае з канцэртамі ў Мінску). Нядаўна, чытаючы яго вершы ўжо ў каторы раз, задумалася над глыбокім сэнсам  і раптам  адчула, што я не проста чытаю, а нібыта размаўляю з аўтарам. Нарадзіліся радкі, якія я тут жа запісала на адвароце кнігі:

Я слушаю его, а он — меня.

Мы словно близкая

духовная родня

Общаемся без лести и

обмана.

Помилуй, Боже, чернеца Романа.

Кнігу можна набыць у царкве ці заказаць у Інтэрнет-магазіне, а, магчыма, знаёмыя дадуць яе Вам пачытаць. Не пашкадуеце, новы дзівосны свет адкрыецца для Вас. А што чытаеце сёння Вы? Раскажыце ўсім на старонках «Раенкі», калі мая прапанова Вам спадабалася.

З павагай да ўсіх

Наталля Сівак,

в. Заполле

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *