… А ПЕДАГОГІ — НА АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ

Общество

З пятнаццатага студзеня па пятага лютага па ініцыятыве вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкама для педагогаў Чэрвеньшчыны ладзіўся раённы конкурс публікацый «Актуальная тэма».

Мэта — стварэнне ўмоў для эфектыўнага фарміравання інфармацыйнай культуры, патрэбы для самарэалізацыі ў галіне журналістыкі, раскрыцця творчага патэнцыялу педагогаў.

Па рашэнні кампетэнтнага журы першае месца занялі: настаўніца рускай мовы і літаратуры Краснадарскага д/с-БШ Святлана Казіміраўна ШЫШОНАК, настаўнік гісторыі Запольскай СШ Віталь Віктаравіч ПАЛЯЧКОЎ, дырэктар Валевачоўскай СШ Таццяна Рыгораўна ЛУГОЎСКАЯ, настаўніца пачатковых класаў гімназіі №1 імя У.Караля г.Чэрвеня Тамара Мікалаеўна МУРАШКА і настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №1 г.п.Смілавічы Ларыса Іванаўна ШЫДЛОЎСКАЯ. Другое месца — у настаўніка англійскай мовы СШ №2 г.п.Смілавічы Андрэя Валянцінавіча СУШЫ і настаўніка беларускай мовы і літаратуры гімназіі №1 імя У.Караля г.Чэрвеня Валерыя Васільевіча ЗАХАРАВА, трэцяе — у намесніка дырэктара СШ №3 г.Чэрвеня Галіны Уладзіміраўны ТАМКОВІЧ і намесніка дырэктара Турэцкага д/с-БШ Галіны Генадзьеўны ЗЛОТАВАЙ.

Святлана АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *