ГУЧАЛА СЛОВА БОЖАЕ…

Духовность

Паколькі ў нашай бібліятэцы шмат літаратуры хрысціянска-праваслаўнай накіраванасці, перыядычна знаёмлю з ёю школьнікаў. Вось і гэтым разам для ўдзельнікаў аздараўленчага лагера правяла мерапрыемства «Святло Віфлеемскай зоркі», падчас якога мы гутарылі пра любоў, дабрыню, спагаду да людзей і жывёл, пра цуды на Ражство ды іншае. Пра штосьці расказвала сваімі словамі, штосьці — зачытвала з кніг. Зладзіла агляд новай літаратуры. А напрыканцы мерапрыемства правяла майстар-клас — як сваімі рукамі можна зрабіць прыгожыя навагоднія і калядныя кампазіцыі, свечкі, экібану з непатрэбнага альбо прыроднага матэрыялу без выкарыстання жывых ёлак. Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі слова Божае, вучыліся цудам, якія можна стварыць самім.

Вольга АНІКЕЕВА,

бібліятэкар Хутарскай сельскай бібліятэкі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *