Выхоўваем патрыётаў

Общество

Патрыятычнае выхаванне навучэнцаў у Смілавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы ажыццяўляецца на канкрэтных прыкладах нашай гісторыі, выкарыстоўваюцца рознабаковыя сродкі. Аб гэтым яскрава сведчаць такія дзеі.

На выхаваўчы час у групу 22 ветэрынарыі, які праводзіўся сумесна з музеем навучальнай установы, запрасілі ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Канстанціна Анісімавіча Патапчыка (на здымку). Ён расказаў юнакам і дзяўчатам аб асабістым баявым шляху кулямётчыка, цяжкім раненні, жыцці адразу пасля вайны.  Ветэран адказаў таксама на шматлікія пытанні. Затым былі выкарыстаны ў размове з моладдзю магчымасці музея. Канстанцін Анісімавіч на падставе сабраных тут матэрыялаў распавёў аб удзеле ў  барацьбе з фашыстамі супрацоўнікаў Смілавіцкага тэхнікума, жыхароў суседніх вёсак Жураўкавічы, Красевічы, Падгор’е, Лісіцы. Дамоў не вярнуліся з вайны 43 чалавекі, у тым ліку і ягоны бацька. Пэўны час яны разам ваявалі на тэрыторыі Польшчы. У лютым 1945 года бацька загінуў. Зараз Канстанцін Анісімавіч шукае яго магілу, каб пакланіцца яму.

А 2 снежня група навучэнцаў на чале з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Дзмітрыем Андрэевічам Аўраменкам наведала музейны комплекс «Мір» Карэліцкага раёна. Убачанае ўразіла іх, выклікала пачуцці гонару. Родная гісторыя стала ім яшчэ больш блізкай і зразумелай.

Іван ЯРАШЭВІЧ, г.п. Смілавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *