ПРЫГАДАЛІ ЯКУБА КОЛАСА, ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ

Общество

У дзень 130-годдзя слыннага беларускага песняра Якуба Коласа  запрасілі дзяцей розных узростаў на гадзіну літаратурнага чытання «Радкі, спазнаныя з маленства». Апрача асноўных фактаў з біяграфіі юбіляра, знаёміліся з яго найцікавейшымі творамі для дзяцей, зачытвалі адтуль урыўкі, захапляліся ўменнем паэта адметна апавядаць вершаванымі радкамі пра самыя звычайныя з’явы.

Для юных наведвальнікаў бібліятэкар Наталля Калтовіч правяла інтэлектуальную гульню «50х50». Падчас яе дзеці знаёміліся з прыказкамі і прымаўкамі, расшыфроўвалі іх сэнс, вучыліся трапна прымяняць у пэўных сітуацыях, тым самым узбагачаючы сваё маўленне.

 

Алена МАТВЕЕВА,

намеснік дырэктара Чэрвеньскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы па рабоце з дзецьмі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *