ДЗЕЦІ — ЛЮБЯЦЬ, БАЦЬКІ — ДАВЯРАЮЦЬ…

Общество

Знаёмцеся: настаўніца пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі СШ №1 г.п.Смілавічы Лідзія Уладзіміраўна ЛАПЦЁНАК. Педагагічны стаж — 40 гадоў. У 1990-ым яна — пераможца раённага конкурсу «Настаўнік года», удзельнік абласнога. У 1991-ым ёй прысвоена званне «настаўнік-метадыст». Узнагароджана граматамі Міністэрства адукацыі, Граматай Цэнтральнага Савета Усесаюзнай піянерскай арганізацыі, нагрудным знакам «Пераможца сацспаборніцтва», граматамі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, аддзела адукацыі Чэрвеньскага райвыканкама. Лідзіі Уладзіміраўне двойчы аб’яўлялася Падзяка старшыні Мінаблвыканкама.

Педагагічнае крэда:

— псіхалагічны камфорт паміж настаўнікам і вучнямі, іх бацькамі;

— актыўнае педагагічнае супрацоўніцтва з бацькамі, соцыумам г.п.Смілавічы;

— добразычлівасць і патрабавальнасць адначасова;

— кожнае дзіця — талент!

Лідзія Уладзіміраўна Лапцёнак працуе ў ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Смілавічы» з 1974 года. Гэта творчы, мэтанакіраваны, ініцыятыўны педагог.

Лідзія Уладзіміраўна шмат увагі ўдзяляе творчаму развіццю дзяцей, праводзіць вялікую работу па экалагічным выхаванні вучняў на ўроках і пазакласных мерапрыемствах. Доўгі час узначальвае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў, з’яўляецца сакратаром педагагічнага савета.

Чалавек адкрыты і камунікабельны, яна ахвотна дзеліцца вопытам з маладымі спецыялістамі.  Аддаць сваё дзіця ў чулыя рукі гэтага Педагога ад Бога проста мараць бацькі.

Марына БОРТНІК,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №1 г.п.Смілавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *