РОЗНЫЯ ВЫДАТКІ — РОЗНІЦА Ў ЦАНЕ

Общество

У рэдакцыю звярнуўся Мікалай Максімавіч КРУК, стараста вёскі Залессе, з наступным пытаннем:

— Чаму так розніцца цана на шклатару ў Мінску і Смілавічах? Як мне здаецца, залогавы кошт бутэлькі вытворца спіртных напояў павінен ставіць аднолькавы — для ўсіх населеных пунктаў. Але насамрэч чамусьці ён розніцца. Калі, скажам, бутэльку «Крышталь» 0,5 літра здаеш у Мінску на прыёмны пункт шклатары, атрымліваеш 600 рублёў. А калі ў краму Чэрвеньскага райспажыўтаварыства ў Смілавічах — усяго 380. Хацелася б даведацца, з якой перыядычнасцю завод-вытворца дасылае інфармацыю ў наша райспажыўтаварыства з абноўленым коштам і чым можна вытлумачыць такую розніцу?

Гэты зварот мы пераадрасавалі ў Чэрвеньскае райспажыўтаварыства і атрымалі наступны адказ:

«У адпаведнасці з пастановай Міністэрства эканомікі, Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь ад 12.12.2006 года № 216/44 «Інструкцыя аб асаблівасцях фарміравання і прымянення дагаворных цэнаў на шкляную тару для харчовай прадукцыі», на зваротную шматабаротную шклатару прымяняюцца дагаворныя закладныя цэны. Іх узровень вызначаецца з улікам кан’юктуры рынку і фактычных выдаткаў таразбіральных арганізацый у розных рэгіёнах Рэспублікі Беларусь. Гэтак жа фарміруецца цана на згаданую шклатару ў нашым райспажыўтаварыстве. Адпаведна, розны ўзровень цэнаў на тару, якую прымаюць ад насельніцтва ў г.Мінску і ў Чэрвеньскім раёне, абумоўлены розным узроўнем фактычных выдаткаў па арганізацыі збору і дастаўкі прадпрыемствам-вытворцам шматабаротнай шкляной тары. Так, у прыватнасці, выдаткі па збору і транспартаванню тары ад рознічных гандлёвых прадпрыемстваў Чэрвеньскага райспажыўтаварыства да арганізацыі-вытворцы (у дадзеным выпадку — РУП «Крышталь», якое знаходзіцца ў Мінску) значна вышэй выдаткаў рознічных прадпрыемстваў г.Мінска».

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *