Паспаборнічалі на свята

Спорт

Разнастайнымі спаборніцтвамі на гарадскім стадыёне адзначылі ў Чэрвені Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. Іх пераможцы атрымалі ўзнагароды — Граматы аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама і грашовыя прэміі.

Мацнейшымі ў школьнікаў сталі: Арцём Лазовік і Дар’я Вярбіцкая (бег на 500 метраў), Анастасія Цалуйка (скачкі ў даўжыню і бег на 60 метраў), Ілья Зяленскі (скачкі ў даўжыню), Ягор Ваяводзін (бег на 60 метраў). Першае агульнакаманднае месца ў лёгкаатлетычных спаборніцтвах занялі чэрвеньскія гімназісты. Міні-футбольны турнір выйграла каманда СШ №4.

У спаборніцтвах сярод работнікаў фізічнай культуры і спорту раёна перамаглі: Ірына Паўлюкевіч («снайпер баскетбола» і стральба), Уладзімір Кірыльчык (стральба і дартс),  Ірына Мальчукова і Уладзімір Барнавіцкі (настольны тэніс), Леанід Буйло («снайпер баскетбола») і Марына Салаўчук (дартс).

Падзяку старшыні райвыканкама за добрасумленную працу ў сістэме фізічнай культуры і спорту і з нагоды прафесійнага свята атрымаў трэнер Чэрвеньскай СДЮШАР па вольнай барацьбе Валерый Баторшын.

І.УЛАДЗІМІРАЎ

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *