ЗІНАІДА ІОСІФАЎНА САНЬКО

Общество

Многія ў Чэрвені ведаюць гэтую зычлівую, з ветлівай усмешкай і добрым сэрцам жанчыну. Працуе яна прадаўцом раённага спажывецкага таварыства, прадае марожанае, розныя прысмакі ў невялічкім кіёску насупраць другой школы. Акрамя гэтага,  можна купіць тут і штокольвечы з прадуктаў харчавання. Адкрытая да людзей, заўжды гатовая выканаць іх просьбу, пажаданне, яна, бы  цёплае сонейка, прыцягвае да сябе пакупнікоў. І таму многія часта накіроўваюцца менавіта да Зінаіды Іосіфаўны, а не ў іншую гандлёвую кропку.

Дарэчы, яна шмат гадоў працуе ў райспажыўтаварыстве, мае самы высокі шосты разрад прадаўца. А яшчэ Зінаіда Іосіфаўна цудоўная гаспадыня. Яна ўмее  смачна гатаваць разнастайныя стравы, якімі ахвотна частуе не толькі сваіх родных, але і знаёмых (сама спрабавала яе прысмакі). А яшчэ выдатна спраўляецца з вялікім агародам, на якім што толькі не вырошчвае — і зеляніну, і гародніну, і кветкі… Любіць, каб усё было ў яе і не даводзілася купляць на рынку ці ў краме. Сапраўды, не параўнуеш жа куплены агурок з тым, які вырас на ўласнай градцы.

А яшчэ Зінаіда Іосіфаўна — шчаслівая бабуля, якая вельмі любіць свайго ўнука Колю, заўжды турбуецца пра яго, радуецца поспехам. Зрэшты, як і ён пра яе, сваю клапатлівую, мілую і спагадлівую бабулю…

 

Эма МІКУЛЬСКАЯ. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *