ЗДАРОЎЕ ЦЭНІМ, КАЛІ ЯГО ГУБЛЯЕМ…

Здоровье

Жыццёвае.

Пад гэтай рубрыкай рэдакцыя мае намер друкаваць матэрыялы на жыццёва важныя праблемныя тэмы,  аўтарскія назіранні і разважанні.  Сёння  — першая такая публікацыя.

Такая наша, на жаль, рэчаіснасць. Калі запытацца ў мужчын, ці даўно яны абследваліся ў медыкаў на прастату (рак предстательной железы), пераважная большасць адкажа, што абыходзяцца без гэтага. Толькі тыя, каго ўжо, што называецца, “прыціснула”, наведваюцца ў бальніцу. Менавіта абыякавым стаўленнем многіх мужчын да свайго здароўя выкліканы пілотны праект “скрынінг”, які ажыццяўляюць медыкі Маладзечна, Салігорска і Першамайскага раёна Мінска. Заключаецца ён у тым, што на працягу года актыўна выклікаюць у медустановы пацыентаў ва ўзросце 50-65 гадоў для абследавання на прастату. Праект ахоплівае каля 500 тысяч мужчын.

Заклапочанасць медыкаў грунтуецца на трывожнай статыстыцы. Рак прастаты сярод мужчын выйшаў у Беларусі на другое месца пасля анкалогіі лёгкіх, а па смяротнасці — на трэцяе месца.

Паводле звестак рэспубліканскага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (РНПЦ), за 10 гадоў захворванні на рак прастаты павялічыліся ўтрая. Штогод амаль  тры тысячы мужчын упершыню сутыкаюцца з такім дыягназам. Гэтае захворванне з”яўляецца прычынай смерці да 900 мужчын у год.

Што датычыцца нашага раёна, то статыстыка наступная. Калі ў 2010 годзе было ўзята на ўлік 146 анкалагічна хворых, то летась ужо 152. З іх 8 хворых на рак прастаты. Памерла летась ад рака 72 чалавекі. З іх 10 з дыягназам рак прастаты. З кожным годам колькасць такіх небяспечна хворых павялічваецца. Смяротнасць таксама. А між тым, як зазначае раённы анколаг Зянон Дзянько, пры своечасовым абследаванні рак прастаты можна выявіць на першых-другіх стадыях захворвання і паспяхова вылечыць. Для ўстанаўлення дыягназа неабходна ўсім мужчынам пасля 50 гадоў зрабіць у 22-ім кабінеце раённай бальніцы аналіз крыві на прастат спецыфічны антыген (ПСА). Каштуе гэтая паслуга 30000 рублёў. Але здароўе даражэй, ці не так?

Уролагі і анколагі ўпэўнены, што ўдзел у пілотным праекце дазволіць на працягу чатырох гадоў утрая зменшыць колькасць запушчаных выпадкаў рака прастаты.

 

Аляксандр БУШЭНКА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *