Мы сталі чэмпіёнамі

Спорт

На мінулым тыдні у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі адбыўся фінал чэмпіянату Беларусі па інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?». Сярод сарака дзвюх каманд, большасць з якіх былі прадстаўнікамі сталіцы краіны, гонар паўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве выпаў і чэрвеньскай камандзе «Вёска». На працягу двух дзён чэрвеньскія інтэлектуалы, адказваючы на пытанні, спаборнічалі з лепшымі знатакамі краіны ў ведах, кемлівасці і логіцы.

Па выніках чэмпіянату ігракі каманды «Вёска» (на здымку злева направа — Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ, Васіль ЛІТВІН, Ірына ВАБІШЧЭВІЧ (капітан), Алена ЧАРНЯЎСКАЯ, Іван МАНЖУЛІН і Павел ХРЫСЦЕНКА — на здымку адсутнічае) атрымалі медалі чэмпіёнаў Мінскай вобласці. Усіх ігракоў для уручэння наград пад апладысменты запрасілі на сцэну і павіталі з 15-годдзем раённага інтэлектуальнага клуба, які з’яўляецца адным са старэйшых у Беларусі.

 

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *