Сустрэча праз гады

Общество

Вялікая работа праводзіцца ў сярэдняй школе №2 г.п.Смілавічы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Вучні школы свята захоўваюць традыцыі старэйшага пакалення, шэфствуюць над ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, вядуць перапіску са сваякамі тых салдат, якія пахаваны ў брацкай магіле.

Днямі нашу школу наведаў Віктар Васільевіч Палякоў, вядучы інжынер інстытута медыка-біялагічных праблем Расійскай Акадэміі Навук. У брацкай магіле пахаваны яго дзядзька, старшы лейтэнант Пучкоў Аляксей Васільевіч.    Стаіўшы дыханне, слухалі вучні  аповед, у якім Віктар Васільевіч  распавёў пра тое, што Пучкоў Аляксей Васільевіч скончыў геаграфічны факультэт  Ленінградскага інстытута, атрымаў дыплом і дабравольцам пайшоў на фронт. Выконваючы баявое заданне, ён загінуў смерцю храбрых. Пасмяротна Пучкоў А.В. узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені. Віктар Васільевіч разам з жонкай Ірынай перадалі школе некаторыя дакументы і здымкі Пучкова Аляксея Васільевіча. Вось так захоўваецца памяць пра тых, хто загінуў. Праходзяць гады, а людзі па-ранейшаму знаходзяць сваіх родных.

Людміла Драпеза,

кіраўнік гуртка «Спадчына» СШ №2 г.п.Смілавічы

 



1 комментарий по теме “Сустрэча праз гады

  1. В Евпатории найден орден Славы 3 степени. В ЦАМО установили,им награжден Нехай Владимир Никифорович 1925 г.р. уроженец Червенского района д.Старые Ляды,известно,что в 1954 г. работал в колхозе Победа в Березовском районе.Ищем родственников чтобы вернуть награду.Рассчитываем на ВАшу помощь.Может опубликуете нашу просьбу?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *