Гістарычны каляндар Чэрвеньшчыны

Общество

Студзень

22 студзеня 1796 года г.Ігумен атрымаў свой герб.

 

31 студзеня 1889 года смілавіцкі мешчанін Вульф Гельфанд атрымаў рэзалюцыю Мінскага губернскага праўлення, якая дазваляла яму адкрыццё ў Смілавічах установы для прыгатавання прахаладжальных напояў.

 

1 студзеня 1913 года Ігуменскае 4-х гадовае гарадское вучылішча было ператворана ў вышэйшае пачатковае вучылішча, якое знаходзілася ў асабістым будынку па вуліцы Школьнай. Пабудавана яно было на сродкі гарадской казны.

 

1 студзеня 1916 года ў в.Бярозаўка Чэрвеньскага раёна нарадзіўся Мікайлай Міхайлавіч Казачэнка, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

 

У студзені 1919 года выйшаў першы нумар раённай газеты «Известия Игуменского исполкома».

 

Студзень 1943 года. Карная аперацыя фашыстаў пад кодавай назвай «Франц» супраць партызан і мірнага насельніцтва ў Чэрвеньскім, Асіповіцкім, Бярэзінскім, Пухавіцкім раённах. Расстраляна, павешана, спалена  жывымі больш за 2000 чалавек, больш 1000 чалавека ўгнаны ў Германію.

 

Студзень 1945 года. У Чэрвені для хутчэйшага вырашэння кадравых праблем адкрыты двухтыдневыя курсы па падрыхтоўцы брыгадзіраў паляводчых брыгад, а ў Чэрвеньскай МТС навучаліся трактарысты.

 

2 студзеня 1947 года ў г.Чэрвені нарадзіўся майстар спорту, алімпійскі чэмпіён Валерый Пятровіч Шары.

 

2 студзеня 1951 года ў г.п.Смілавічы нарадзіўся беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар, выдатнік народнай адукацыі БССР Анатоль Міхайлавіч Люты.

 

2 студзеня 1974 года памёр мастак Міхась Пятровіч Станюта, ураджэнец г.Ігумена.

 

7 студзеня 1991 года. Першая служба ў Свята-Мікалаеўскай царкве Чэрвеньскага прыхода (праваслаўнага веравызнання).

 

1 студзеня 1992 года Чэрвеньскі райвыканкам прыняў рашенне аб адкрыцці раённага краязнаўчага музея.

 

(Па матэрыялах Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея)tc «65 гадоў»

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *