ПРАЦАВАЛІ ДРУЖНА НА ДОБРАЎПАРАДКАВАННІ ШКОЛЬНАЙ ТЭРЫТОРЫІ

Общество

Суботні дзень выдаўся халодным, з раніцы церушыў дождж, які змяняўся мокрым снегам. Але гэта ніколькі не псавала настрой. Усе вучні, настаўнікі і тэхнічныя работнікі школы выйшлі на чарговы суботнік, каб навесці парадак на школьным двары і на тэрыторыі каля школы. Хлопцы старэйшых класаў разам з мужчынамі абразалі дрэвы. Жанчыны працавалі на клумбах, яны  ўцяплялі ружы. Вучні 5-6 класаў падграбалі лісце на школьнвм двары. Вучні 7-9  класаў наводзілі парадак у скверы ля школы. Дзяўчаты падграбалі лісце, хлопцы адносілі яго. Захопленыя працай, усе расчырванеліся, ніхто не зважаў на імжаку. Некаторыя бацькі, гледзячы як упарта завіхаюцца іх дзеці,   не вытрымалі і таксама далучыліся да іх. Усе працавалі з натхненнем.

Людміла Драпеза, настаўніца беларускай мовы і літаратуры

СШ№2  г.п.Смілавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *