Парады Анастасіi Чыстап’ян, майстра па манікюру Чэрвеньскага Дома быту:

Общество

Лімон умацуе пазногці: адрэжце дзве долькі лімону і ўваткніце ў кожную пазногці  абедзвюх рук. А можна зрабіць інакш: нанясіце на пазногці сумесь алею з дабаўленнем каплі эфірнага алею ці выціснутага соку лімона. Наносіць трэба на працягу 10 дзён. Вітамін Е таксама рэкамендуецца ад ломкасці і расслаення пазногцяў. Купіце ў аптэцы вітамін Е у капсулах і кожны дзень змазвайце пазногці, праз тыдзень ужо будзе бачны эфект, а праз месяц яны стануць, як сталь.

***

Зрабіць рукі аксамітнымі дапаможа аліўкавы алей. Трэба яго падагрэць і змачыць ім рукі, надзець баваўняныя пальчаткі, нацягнуць паверх іх гумавыя. Праз паўгадзіны скура рук будзе як у малога дзіцяці. Можна зрабіць маску для рук з тварагу і нерафініраванага алеем.

***

Каб вярнуць роўны колер рукам, трэба пацерці іх долькай лімона або апельсіна. Эфектыўная таксама маска з маянэзу: намажце яго на рукі, а потым надзеньце  гумавыя пальчаткі — і можна заняцца хатнімі справамі. Праз 30 хвілін трэба змыць.

Яшчэ ёсць час паклапаціцца да Новага года пра свае рукі, каб яны былі прыгожымі і аксамітнымі. Ну а хто мае магчымасць наведацца да спецыяліста, калі ласка, запрашаю ў наш Дом быту. Тут і масаж рук зробіце, і манікюр.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *