ЧВЭРЦЬ СТАГОДДЗЯ — З «РАЁНКАЙ»

Общество

Сама я — родам з Туркменіі, але ўжо 25 гадоў жыву на Чэрвеньшчыне. З таго часу і «раёнку» выпісваю. Памятаю, як яна яшчэ «Уперад» называлася. Навучылася чытаць па-беларуску, з гэтым праблем няма.

У «Раённым весніку» цікавіць усё. Напачатку я яго праглядаю, а потым — чытаю. І навіны, і спорт, і крымінал, і аб’явы… Карыстаюся рубрыкай «Ад сэрца — да сэрца», замаўляю віншаванні. З задавальненнем даведваюся пра адметных жыхароў Чэрвеньшчыны, радуюся іх дасягненням. Думаю: «Якія малайцы!»

«Раёнку» выпісваю, як атрымліваецца па грашах, — на месяц ці квартал. Але абавязкова падпіску працягваю. Цікавая газета. Усё ёсць, усё даступна. Хочацца параіць жыхарам раёна: выпісвайце «Раённы веснік», чытайце — і вы шмат даведаецеся пра нашу Чэрвеньшчыну. Я працую ў лясгасе, зараз прадаю ёлачкі. І таксама раю: набывайце жывыя навагоднія дрэўцы — і да вас прыйдзе сапраўдны Дзед Мароз! Са святам усіх!

Святлана МРЫНСКАЯ, в.Хвойнікі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *