Жнiво на прысядзiбных участках

Аграрный сектор

Сёлета ў раёне 1296 участкаў у насельніцтва занята  збожжавымі, у асноўным пшаніцай.  Гэта складае 462 гектары. На панядзелак, 29 верасня, ужо ўбрана 329,8 гектары  прыватных сотак, або 71,3%,  намалочана 1117,1 тоны пры ўраджайнасці 33,9 цэнтнеры з гектара.

Па словах галоўнага спецыяліста па закупу і якасці сельгаспрадукцыі  упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Любові Булойчык,  сёлета з асабістых падвор»яў  будзе атрымана больш за 1300 тон збожжа. Гэта важны  і каштоўны ўклад у агульны валавы намалот.

— Жніво прысядзібных  участкаў арганізавана дакладна. — расказвае галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Зінаіда Шыфрына.  — Насельніцтва па дапамогу звяртаецца ў сельскія саветы або ў гаспадарку.  Вызначаецца графік чарговасці. Старшыні сельвыканкамаў трымаюць пытанне на кантролі і  каардынуюць  работу. У кожнай гаспадарцы свае разлікі. Як правіла, гэта ад двух  да пяці тысяч. Многія прадастаўляюць льготы для сваіх працаўнікоў. А некаторыя ветэранам і ўдзельнікам вайны выканалі  гэтую работу бясплатна. Усе заяўкі задавальняюцца без прамаруджвання i якасна.

Сёлета ў раёне раней, чым летась пачалося «малае жніво».  Восем гаспадарам — ААТ «Крыніца Ігуменшчыны», «Краснадарскі» , «Раванічы», “Чэрвеньскі райаграсервіс”, “Дамавіцкі”, СВГ “Велікаполле”, “Аграбокс” КСУП “Эксперыментальная база “Натальеўск” яго ўжо завяршылі. Набліжаецца  да завяршэння  гэтая работа на тэрыторыях Руднянскага і Чэрвеньскага сельсаветаў. Апошнія гектары вяскоўцаў  будуць абмалочаны ў першыя дні верасня.

Л.Цітаўка

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *