Нам сяброўства новае верасень прынес…

Общество

Колькасць падпісных экземпляраў «Раённага весніка» ў верасні павялічылася на 77 асобнікаў. Зараз наклад газеты ў суботу складае 5119, у сераду — 4879 экземпляраў. А гэта значыць, што першы асенні месяц прынёс нам новае сяброўства.

Мы шчыра дзякуем усім, хто ў шматлікай разнастайнасці падпісных выданняў абраў «Раённы веснік» — сябрам сталым, даўнім падпісчыкам, і тым, хто выпісаў нашу газету ўпершыню…

Сардэчны дзякуй актыўным распаўсюджвальнікам «раёнкі», тым, хто афармляе на яе падпіску і ўсяляк прапагандуе — паштальёнам, начальнікам і аператарам аддзяленняў сувязі. Адметнасць працы першых — афармленне падпіснога квітка непасрэдна ўсім жадаючым на месцы. Кожны паштальён, асабліва калі ён працуе не першы год, добра ведае людзей, якія жывуць на яго ўчастку, і тое, на колькі яны звычайна выпісваюць «раёнку» — на месяц, квартал, паўгода… Яны таксама ведаюць, як прапанаваць падпіску новым жыхарам. Таму ўлетку «Раённы веснік» выпісваюць нават дачнікі, якія прыязджаюць на Чэрвеньшчыну з іншых гарадоў Беларусі і з-за яе межаў.

Па меркаванні начальнікаў аддзяленняў сувязі, найбольш актыўна ў справе афармлення падпіскі на «раёнку» апошнім часам працуюць: Алена КОЛТУН (Валевачы), Алена САСУНКЕВІЧ (Грабёнка), Святлана КОЗЕЛ (Красны Дар), Ала КУДРЭВІЧ, Людміла ЛУХВЕРЧЫК, Таццяна ШЧАТКО (Заполле), Тамара ЛУЧЫНА (Клінок), Ніна ПАХОМАВА (Чарнаградзь), Людміла ВАРАБЕЙ, Ала КРАПІВІНА (Любішына), Ніна КАЛЕСНІКОВІЧ (Новыя Зелянкі), Зінаіда СКУРАТОВІЧ (Рудня), Галіна ПАРКАЛАВА (Ляды), Софія ХАРЫТАНОВІЧ (Велікаполле), Наталля ІВАНОВА (Вайнілава), Людміла ДАБРАНСКАЯ (Ганута), Наталля КРУПЕНІЧ (Горкі), Алена ПАЎЛОВІЧ (Дамавіцк), Людміла РУСЕЦКАЯ (Луч), Галіна АЛЕЙНІК (Чарнава), Інэса САСНОЎСКАЯ (Шасціснопы), Таццяна ЗЯНЕВІЧ (Смілавічы), Анастасія СОЙКА (Турэц), Ірына ГАМЕЗА (Хутар), Галіна ГАЛЕЦКАЯ (Азёрны), Алена ГУРЭНЧЫК і Ірына ГАЛКО (Грабянец), Святлана САСУНКЕВІЧ (Раванічы), Ала ЗАПРУДСКАЯ, Жанна ПАПЕНКА, Святлана БАБУК і іншыя (Чэрвень), аператары сувязі Людміла ІЛЬЯСЕВІЧ (Смілавічы) і Наталля ЯРАШЭВІЧ (Чэрвень).

Зараз ідзе актыўная падпіска на чацвёрты квартал. Спадзяёмся, шаноўныя чытачы, што наша сяброўства будзе доўжыцца. А для гэтага вам трэба завітаць у сваё аддзяленне сувязі, каб аформіць падпісны квіток на «раёнку», альбо звярнуцца да свайго паштальёна. Будзьма разам!

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *