Павел Фінскі атрымаў Гран-пры, Люба Палякова заняла першае месца, а Насця Люльчанка ўзнагароджана Дыпломам

Общество


Такі выдатны вынік удзелу нашых юных талентаў у абласным конкурсе-пленэры «Фарбы роднай зямлі», прысвечаным 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Павел, Люба і Насця вучацца ў выкладчыка Чэрвеньскай школы мастацтваў Віталія Уладзіміравіча Чарнаўца і прадстаўлялі малодшую групу мастакоў. Для іх — гэта першы вельмі сур’ёзны творчы экзамен і тым прыемней, што талент быў заўважаны прафесіяналамі. Член Саюза мастакоў Беларусі, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва, член журы абласнога пленэра Леанід Міхайлавіч Гоманаў адзначыў:
— Работы цудоўныя і вельмі эмацыянальныя. Увогуле, малодшая група ўдзельнікаў прыемна ўразіла журы… Узнікла ідэя праводзіць конкурс не толькі сярод выхаванцаў школ мастацтваў, але адначасова і педагогаў. Няхай бы дзеці пераймалі карыснае для сябе не толькі ад равеснікаў, але і вопытных прафесіяналаў…

Эма МІКУЛЬСКАЯ. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *