КОНКУРС «ПІСЬМО МЕСЯЦА»

Общество

Гэтым разам яго пераможцай прызнана наша няштатная аўтарка, супрацоўніца бухгалтэрыі Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Таццяна ЗАБАЎСКАЯ.
Яе грунтоўныя разважанні пра паводзіны сучасных дзяцей і моладзі, адносіны да іх дарослых, пра свята — Міжнародны дзень абароны дзяцей — мы друкавалі ў «Раённым весніку» за 29 чэрвеня. Дарэчы, прыемна, што наша пераможца піша свае лісты на беларускай мове.
Віншуем шаноўную Таццяну Забаўскую з творчай перамогай і дорым падпіску на «раёнку» на чацвёрты квартал 2011 года. Ну, а ліпеньскі конкурс чытацкіх допісаў наблізіўся ўжо да свайго экватара. Але ў вас, шаноўныя сябры, ёсць яшчэ паўмесяца, каб распавесці ў папяровых альбо электронных лістах пра тыя адметнасці, што знаходзяцца побач з вамі, цікавых людзей, пра свае радасці, трывогі, дасягненні, — і стаць кандыдатамі ў пераможцы. Пішыце! Чакаем!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *