Лепшых на сяўбе ўзнагародзiў абласны прафсаюз

Аграрный сектор

Старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Някрэвіч уручыў Удзячны ліст аблсельгасхарчу і абкама прафсаюза работнікаў АПК, падарунак і вымпел аднаму з лідэраў на сяўбе зерневых у раёне — механізатару Андрэю Сівуху.

— Дасягнутыя Вамі высокія вынікі падчас пасяўной служаць узорам прафесійнага майстэрства, творчага стаўлення да працы, дысцыплінаванасці і адказнасці за лёс будучага ўраджаю. Шчыра дзякуем за працу, а Вашай сям’і — за разуменне і падтрымку. Прыміце пажаданні моцнага здароўя, жыццёвай энергіі, шчасця, дабрабыту. Упэўнены ў тым, што Ваша высакародная праца паслужыць прыкладам для іншых і будзе спрыяць росквіту нашай Беларусі, — гаворыцца ва Удзячным лісце.

Такія ж узнагароды таксама ўручаны дырэктару ААТ «Валевачы» Пятру Малахаву і механізатару Чэрвеньскага райаграсэрвіса Аляксандру Канапельку, які заняты на падрыхтоўцы глебы.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *