Конкурс “Письмо месяца”

Общество

З пачатку года рэдакцыя атрымала 374 лісты. З іх 311 выкарыстана ў  газеце.  Даслана на рэагаванне адна публікацыя. Па ёй атрыманы адказ.

 ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦУ — ГАЛІНУ ГАЛІЕЎСКУЮ!

Падведзены вынікі конкурсу чытацкіх допісаў за сакавік. Мы шчыра дзякуем усім нашым аўтарам, якія ўпершыню ці даволі працяглы час дасылаюць у «раёнку» лісты з аповедамі аб усім, што дзеецца на Чэрвеньшчыне, з водгукамі на публікацыі.

Ну, а пераможцай конкурсу гэтым разам прызнаны адметны ліст Галіны ГАЛІЕЎСКАЙ з Чэрвеня пад назвай «Маё даўнейшае жыццё — і сёння ўспамін прыемны…», які друкаваўся ў «Раённым весніку» ў нумары за 23 сакавіка. У ім — шчыры роздум, цікавыя факты, апісанні падзей мінулага, якое блізкае і роднае многім чытачам, былым і сучасным вяскоўцам.

Шчыра віншуем шаноўную Галіну Валянцінаўну з творчай перамогай і дорым падпіску на «раёнку» на трэці квартал гэтага года. Пішыце нам яшчэ! Чакаем лістоў і ад вас, паважаныя чытачы! Дасылайце іх па звычайнай альбо электроннай пошце.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *