Змяненнi ў арганiзацыi ахоўнай дзейнасцi

Общество

Згодна Ўказу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2010 №450  «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці» адным з відаў дзейнасці, на ажыццяўленне якой неабходна мець ліцэнзію, застаецца ахоўная дзейнасць.

Яна ўключае ў сябе такія работы і паслугі, як:

— ахова юрыдычнай асобай сваіх работнікаў;

— ахова юрыдычнай асобай аб’екта і маёмасці, што ёй належаць;

— праектаванне, мантаж, наладка і тэхнічнае абслугоўванне сродкаў і сістэм аховы;

Пунктам 2.1.1. Указа устаноўлена, што юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць ахоўную дзейнасць, абавязаны да 1 сакавіка 2011 года забяспечыць выкананне ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, якія прадугледжаны Ўказам і прадставіць у ўказаны тэрмін інфармацыю аб іх выкананні ў Мінскае абласное ўпраўленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь па адрасу: 220092, г. Мінск, вул. Адоеўскага, 12.

Пры ўмове выканання вышэйназваных патрабаванняў Указа, юрыдычныя асобы  маюць права ажыццяўляць ахоўную дзейнасць на падставе спецыяльных дазволаў (ліцэнзій), якія былі выдадзены ім да 1 студзеня 2011 года, да заканчэння тэрміну іх дзеяння.  У выпадку, калі абавязкі, прадугледжаныя пунктам 2.1.1 Указа юрыдычнай асобай не былі выкананы да 1 сакавіка 2011 года, дзеянне іх спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на ажыццяўленне відаў ахоўнай дзейнасці з 15 сакавіка 2011 года спыняецца.

Пры ўступленні ў сілу Ўказа ў арганізацыі ахоўнай дзейнасці адбыўся шэраг змяненняў. Калі раней пры наяўнасці нават аднаго вартаўніка арганізацыі ці ўстанове неабходна было атрымоўваць ліцэнзію, то зараз ахоўная дзейнасць ліцэнзіруецца, калі ў штаце вартавой аховы не менш трох чалавек. Паменшыўся тэрмін разгляду заявы аб выдачы ліцэнзіі. На гэта зараз адводзіцца 15 рабочых дзён. Удвая павялічыўся тэрмін дзеяння ліцэнзіі. Цяпер яна выдаецца на 10 гадоў.

За кансультацыяй па пытаннях ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці неабходна звяртацца ў Чэрвеньскае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь па адрасу: Г. Чэрвень, вул. Зяневіча, 15А, кабінет №6,тэлефон 50-3-38.

Максім ЖДАНОК,

інспектар групы МВ і ВА Чэрвеньскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь малодшы лейтэнант міліцыі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *