Шаноўныя работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, ветэраны працы!

Местная власть

Шчыра і сардэчна віншуем вас з прафесійным святам. З гэтай нагоды прыміце нізкі паклон за добрасумленную працу, за вашую руплівасць і адказнасць, высокае майстэрства. Няхай заўжды вам будзе пашана і ўдзячнасць ад людзей, няхай справа, якой вы аддана служыце, прыносіць добры плён і задавальненне!

Моцнага вам здароўя, сямейнага дабрабыту, бадзёрага настрою, натхнення, аптымізму, шчасця, паболей нагод для радасці. Каб на сэрцы  было светла і лёгка не толькі ў святы, але і штодзённа, каб на ўсё хапала сіл, цярпення, мудрасці. Удачы вам і поспехаў у працы на карысць людзям!

 

Дырэкцыя і прафкам УП “Чэрвеньская жыллёва-камунальная гаспадарка”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *