НАШЫ — НА ТЭЛЕЭКРАНЕ

Общество

Акурат да Ражства Хрыстова канал АНТ прымеркаваў паказ мастацкага фільма «Поп», знятага па аднайменнаму раману Аляксандра Сегеня, у якім ці не ўпершыню асвятляецца ўдзел святароў у Вялікай Айчыннай вайне. У эпізодах «засвяціліся» наша няштатная аўтарка Ларыса Карасіна, яе пляменніца Яначка і муж, ураджэнец в.Іванічы, Васіль Зубок. Пра іх удзел у здымках гэтага фільма «Раённы веснік» распавядаў яшчэ ў лістападзе 2008 года. Тады праект меў рабочую назву «Пскоўская місія». Ролі ў фільме сыгралі таленавітыя беларускія акцёры — народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук, Уладзімір Мішчанчук, Вера Кавалерава і цэлая плеяда расійскіх — Сяргей Макавецкі, Ніна Усатава, Анатоль Лабоцкі, Аляксандр Заўялаў, Кірыл Плятнёў.

Святлана АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *