ПЫТАННІ, ЯКІЯ ПРАГУЧАЛІ НА УСЕБЕЛАРУСКІМ СХОДЗЕ, НЕАБХОДНА ВЫВУЧЫЦЬ І СІСТЭМАТЫЗАВАЦЬ

Общество

Неабходна вельмі дасканала вывучыць і сістэматызаваць усе пытанні, якія прагучалі на Усебеларускім народным сходзе і якія непакояць беларусаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў заключным выступленні на IV Усебеларускім народным сходзе.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за час работы форуму паступіла вялікая колькасць пытанняў па гарачай лініі, у прыёмную Усебеларускага сходу прыходзілі тэлефонаграмы, гучалі пытанні ад дэлегатаў. На многія з іх адказы прагучалі ўжо, астатнія будуць абагульнены і па іх таксама будуць прыняты рашэнні. «Гэта я вам абяцаю і нават не хачу даручаць. Таму што аб гэтым ведае і выканаўчая ўлада, гэта пачула і заканадаўчая галіна ўлады. Людзі ўсе вопытныя, прайшлі вялікі жыццёвы шлях. Яны добра разумеюць, што ўсе гэтыя праблемы вырашыць неабходна, хаця б таму, каб нас потым не папракалі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Аднак, заўважыў кіраўнік дзяржавы, не ўсе пытанні будуць вырашаны адразу ж. «На працягу бліжэйшых пяці гадоў мы павінны вырашыць тыя праблемы, за якія адказвае дзяржава. А тыя, якія могуць вырашыць людзі, павінны вырашыць яны самі, і гэта будзе сумленна», — лічыць Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама сказаў, што нярэдка паступаюць скаргі і прэтэнзіі на работу праваахоўных органаў і суддзяў. «Дрэнна, калі праваахоўныя органы і асабліва суд — вяршыня гэтай піраміды — памыляюцца. Ад іх залежаць лёсы людзей. Але яшчэ горш, калі праваахоўныя органы дапусцілі памылку, а судовыя органы, заўважыўшы яе, не хочуць выпраўляць», — падкрэсліў Прэзідэнт.

«Я ўсё часцей як кіраўнік дзяржавы вымушаны звяртацца як апошняя інстанцыя да гэтых пытаннях. Часам мне даводзілася папраўляць судовыя органы. Калі людзі маюць рацыю, давайце папросім прабачэння і выправім гэту памылку. Людзі зразумеюць. Таму я вельмі хачу, каб мы ўлічылі гэта адносна не толькі праваахоўнай і судовай сістэмы, а наогул дзейнасці дзяржавы ў цэлым і нас, дзяржаўных служачых, у прыватнасці», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *