Пяцікласнікам – флікеры, настаўнікам – білеты грамадскага аб’яднання “Белая Русь”

Общество

Уручыў іх у трэцяй чэрвеньскай школе старшыня раённай арганізацыі  аб’яднання Сяргей Кучынскі. Гэтая школа  —  першая ў раёне, дзе была створана пярвічка. У яе ўвайшлі 12 настаўнікаў, якія, праяўляючы вялікую свядомасць, сваім прыкладам паказваюць вучням асабістую актыўную пазіцыю. Узначаліла пярвічку Ніна Іванаўна Аношка, выкладчык выяўленчага мастацтва і чарчэння.

Як зазначыў Сяргей Кучынскі, планаў і задумак у раённай арганізацыі шмат. У прыватнасці, будзе доўжыцца акцыя па раздачы флікераў вучням малодшых класаў. Таксама ў бліжэйшы час распачнецца збор цацак для дзетак, якія вымушаны знаходзіцца ў інтэрнатах…

— Важна, каб падрастаючае пакаленне бачыла, як працуе аб’яднанне, на што  скіроўвае свае намаганні. Бо цяперашнія вучні — наша будучая змена, і ў хуткім часе ім будаваць краіну, — падкрэсліў Сяргей Кучынскі.

Эма МІКУЛЬСКАЯ.

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *