Радзімазнаўства: Вяршынін Мікалай Пятровіч

Общество

Нарадзіўся 20 мая 1940 г. у Чэрвені. Праз нейкі час сям’я пераехала на радзіму маці Міколы ў былы Рудзенскі, а цяпер Пухавіцкі раён. У пачатку вайны бацькі Міколы трагічна загінулі пад нямецкай бамбёжкай. Сам ён рос і выхоўваўся спачатку ў цёткі, а пасля ў дзіцячым доме. У 14 гадоў падаўся на вучобу ў г. Мінск, потым служыў у пагранічных войсках. Скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1958), гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта (1970).

Мікалай Пятровіч працаваў інжынэрам Мінскага падшыпнікавага, старшым інжынэрам трактарнага заводаў, вядучым інжынэрам навукова-вытворчага аб’яднання «Прагрэс». Пісаць і друкавацца пачаў падчас службы ў войску. Любімы род паэзіі — сатыра і гумар. Пісаў байкі, фельетоны, гумарэскі, мініяцюры, каламбуры, эпіграмы. Выдадзены яго кнігі сатырычнай паэзіі «Без віны вінаватыя» (1972), «Не сышліся характарамі» (1977), «Дагуляўся» (1981), «Нашто мне жаніціся» (1982), «У чужым воку» (1991), «Свой чалавек» (1993), «Сваё месца» (1994) і інш. Творы М. Вяршыніна ўвайшлі ў больш чым 20 калектыўных зборнікаў сатырычнай паэзіі і прозы.

У свой час з»яўляўся кіраўніком літаратурных аб’яднанняў пры рэдакцыях заводскай, абласной і рэспубліканскай газет. Пастаянна друкаваўся ў газетах і часопісах, часта выступаў на радыё і тэлебачанні.

Памёр у лістападзе 2009 года.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *