Драма з панажоўшчынай разыгралася ў адной з вёсак Чэрвеньскага раёна ў пачатку мая

Актуальное Происшествия

Як распавёў “Раённаму весніку” намеснік начальніка Чэрвеньскага РАУС – начальнік крымінальнай міліцыі Дзмітрый Сухавараў, у госці да сталічнага дачніка завітала 45-гадовая мінчанка са сваім 49-гадовым сужыцелем, жыхаром Магілёва. Сустрэчу адзначылі спіртным, пасля чаго магіляўчанін прыраўнаваў сужыцельку да гаспадара.

Ён паваліў жанчыну ў двары дома і некалькі разоў ударыў нажом у грудзі. Гаспадар выбег бараніць госцю з рыдлёўкай: нападнік атрымаў адзін удар па галаве, другі – па руцэ, у якой быў нож.

Магіляўчаніна ў гэты ж дзень затрымала міліцыя. Як высветлілася, мужчына не так даўно выйшаў з турмы, адсядзеўшы дзевяць гадоў за забойства. Зараз у адносінах яго ўзбуджана крымінальная справа за пагрозу забойствам. Але, як удакладніў Дзмітрый Сухавараў, у працэсе следства яна можа быць перакваліфікаваная на больш “цяжкі” артыкул.

Што да жанчыны, то, на шчасце, раны, якія яна атрымала, аказаліся неглыбокімі. Пасля непрацяглага лячэння яе выпісалі з бальніцы.
– Наважыліся выпіць – выбірайце кампанію, – так пракаментаваў здарэнне Дзмітрый Сухавараў.

Ігнат ЛІПЕНЬ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *