“Тыдзень лесу-2022”: на Чэрвеньшчыне да акцыі далучыліся супрацоўнікі Дэпартамента па энергаэфектыўнасці

Актуальное Общество Экология

З 9 да 16 красавіка ў Беларусі праводзіцца добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу-2022”, прысвечаная Году гістарычнай памяці. 12 красавіка яе валанцёрамі на Чэрвеньшчыне сталі супрацоўнікі Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і двух яго структурных падраздзяленняў – Мінскага абласнога і Мінскага гарадскога ўпраўленняў па нагляду за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.

 

Талакою яны пасадзілі гектар лесу ў 34 квартале Раваніцкага лясніцтва.

– Пытанні экалогіі – важныя і значныя для кожнай арганізацыі, кожнага чалавека, – адзначыў начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення па нагляду за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Дзмітрый Кулак. – У рамках Праграмы па энергазберажэнню наш Дэпартамент працуе над рэалізацыяй мерапрыемстваў па развіццю ўзнаўляльных крыніц энергіі і шырокаму выкарыстанню мясцовых відаў паліўна-энергетычных рэсурсаў, сярод якіх – адыходы дрэваапрацоўкі. Гэта павышае энергаэфектыўнасць і энергетычную бяспеку краіны.

Нашы супрацоўнікі штогод з вялікім задавальненнем ўдзельнічаюць у традыцыйных добраахвотных акцыях па пасадцы лесу. Бываем у розных рэгіёнах Мінскай вобласці. Сёлета пашчасціла завітаць на Чэрвеньшчыну. Дзякуем кіраўніцтву і калектыву лясгаса за гасцінны прыём і выдатную арганізацыю працы непасрэдна на лесасецы!

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *