Пасябраваў з гусямі…бусел

Общество

Гэты чырванадзюбы прыгажун пасяліўся на падворку жыхара вёскі Астравы Аляксандра Давыдзенкі.

– Мінулым летам суседскія дзеці падабралі бусла-першагодка з пашкоджаным крылом, – распавёў гаспадар. – Да восені птушка акрыяла, пачала лётаць па наваколлю і аднаго дня знікла. Дзеці радаваліся: “Наш Бора ў Афрыку паляцеў!”. А гэтай вясной, яшчэ снег не паспеў сысці, бусел зноў з’явіўся. Усе думалі, што ён з выраю так рана вярнуўся. Але, як высветлілася, насамрэч Бора (некаторыя клічуць яго Жора) нікуды з Астравоў не адлятаў: зімаваў у хляве, у іншага нашага суседа…
Цяпер бусел не пакідае падворка Давыдзенкаў. Пасябраваў з гусямі, харчуецца разам з імі, купаецца ў іх ночвах і гэтак жа, як свойскія птушкі, хавае дзюбу ў пер’е перад пахаладаннем. Ён часта сядзіць на даху хлява, і нават спрабаваў ладзіць на ім гняздо.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *