Пікеты ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі

Общество

У падтрымку кандыдата ў Прэзідэнты  Рэспублікі Беларусь  Аляксандра Лукашэнкі выйшлі ў панядзелак прадстаўнікі раённай арганізацыі ветэранаў вайны і працы. Яны арганізавалі пікет ля магазіна «Малахіт» у Чэрвені. Сонечна,  весела было побач з  гэтымі сталымі людзьмі, а яшчэ  ўзнёсла і  ўрачыста, нібы на ранейшай святочнай дэманстрацыі.

— Мы ўжо другі раз выходзім з пікетам  на вуліцы Чэрвеня, — гаворыць старшыня арганізацыі Іван Ладуцька. — Перш за ўсё мы хочам прызваць  жыхароў, нашых землякоў прыйсці на выбары і аддаць свой голас у падтрымку аднаго з кандыдатаў.

У гэты дзень побач са сваім лідэрам былі: Аляксандра Раманькова, Аляксей Федарэнчык, Эдуард Дулеба, Мікалай Мурашка, Валерый Тукай, Мікалай Крук, які спецыяльна, каб падтрымаць таварышаў, прыехаў з вёскі Залессе.

— Асабіста мы падтрымліваем Аляксандра Лукашэнку,- гаворыць Мікалай Мурашка, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ПМК-8. — Пад кожным пунктам яго праграмы гатовы падпісацца. Падабаецца, што гэтыя пункты альбо пачынаюцца, альбо закончваюцца канкрэтнымі мерамі. Хопіць агульных абяцанкаў. Ёсць слушныя прапановы і ў іншых кандыдатаў, але яны  альбо  паўтараюць  прапановы Лукашэнкі, альбо патрабуюць доўгага часу выканання без гарантыі добрага выніку.

— Мы верым у беларускі народ, у тое, што ён зробіць правільны выбар, — аднагалосна падвялі вынік размовы ветэраны.

Галіна Гамеза. Фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *