ЗА ЧАТЫРЫ ДНІ — ТРЫ ПАЖАРЫ…

Общество

Сумную вогненную эстафету перадаў першы месяц года другому. У перыяд з 30 студзеня да 2 лютага на Чэрвеньшчыне адбылося тры пажары. Не абышлося без ахвяр… Вечарам у чацвер загарэўся жылы дом на вуліцы Гагарына ў Чэрвені. Полымя пашкодзіла два пакоі. На момант узгарання людзей у доме не было. Прычына здарэння высвятляецца.

У першую гадзіну суботы выратавальнікі атрымалі выклік на пажар у вёску Кулікі. Тут загарэлася дача мінчан. Пашкоджаны жылы пакой. Як паведамілі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, прычынай пажару стала перапальванне печы.

У нядзелю, таксама напачатку сутак, згарэў жылы дом у вёсцы Красіна (на здымку). У полымі загінуў яго гаспадар, 1961 года нараджэння. Папярэдняя прычына трагедыі — неасцярожнасць пры абыходжанні з агнём.

І.УЛАДЗІМІРАЎ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *