Гістарычны каляндар Чэрвеньшчыны. Верасень

Общество

11 верасня 1890 года ў в.Старына нарадзіўся беларускі мовазнавец Шатэрнік Мікалай Васільевіч, аўтар «Краёвага слоўніка Чэрвеньшчыны»(1929г).

 

Верасень 1922 года — адчынена 2-я Ігуменская сямігадовая школа.

 

18 верасня 1923 года г.Ігумен перайменаваны ў г.Чэрвень.

 

20 верасня 1937 года ў в.Равецкі Бор (цяпер Машчаліна) Чэрвеньскага раёна нарадзіўся беларускі гісторык, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч, доктар філалагічных навук, кандыдат гістарычных навук, віцэ-старшыня Маскоўскага рэгіянальнага аб’яднання беларусістаў, сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Каўка Аляксей Канстанцінавіч.

 

20 верасня 1942 года арганізаваны партызанскі атрад «Перамога» з партызан, выдзеленых  з атрада «Бальшавік» і жыхароў Чэрвеньскага раёна.

 

26 верасня 1954 года адкрылася раённая сельскагаспадарчая выстава, у якой прымалі ўдзел больш 200 перадавікоў сельскай гаспадаркі.

 

Верасень 1993 года. У г.Чэрвені пачаў дзейнічаць касцёл.

 

1 верасня 1996 года. У г.Чэрвені на базе СШ№1 адкрыта беларуская гімназія імя У.Караля.

 

(Па матэрыялах Чэрвеньскага раённага  краязнаўчага музея)

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *