Чацвёрты касмічны палёт Алега Навіцкага: да старту – тры дні

Актуальное Общество

Як паведамляе “Раскосмас”, запуск касмічнага карабля «Саюз МС-25» адбудзецца 21 сакавіка ў 16 гадзін 21 хвіліну 19 секунд. Ён выведзе на арбіту экіпаж у складзе касманаўта “Раскосмасу” нашага земляка Алега Навіцкага, удзельніцы касмічнага палёту ад Рэспублікі Беларусь Марыны Васілеўскай і астранаўткі NASA Трэйсі Дайсан.

Сёння  «Саюз МС-25» вывезлі з мантажна-выпрабавальнага комплексу на стартавую пляцоўку і працягваюць яго падрыхтоўку да пуску.

Напярэдадні Алег Навіцкі, Марына Васілеўская і Трэйсі Дайсан удасканальвалі навыкі ручных рэжымаў кіравання караблём, займаліся вестыбулярнымі трэніроўкамі і агульнай фізічнай падрыхтоўкай, бавілі вольны час за гульнёй у шахматы, настольны тэніс, більярд і шашкі.

Таксама асноўны і дублюючы экіпажы пабывалі на Алеі Касманаўтаў. Касманаўты і астранаўты з досведам палётаў на расійскіх пілатуемых караблях «наведалі» свае дрэвы, а ўдзельніцы касмічнага палёту азнаёміліся з даўнім звычаем іх пасадкі перад першай экспедыцыяй на арбіту.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *