Карціну мастака са Смілавічаў знялі з аўкцыёну

Актуальное Культура

«Сельскі пейзаж у Серы» Хаіма Суціна першапачаткова выставілі на аўкцыён Sotheby’s у Парыжы, які адбыўся  20 кастрычніка.

Сярод 95 работ сусветна вядомых мастакоў яна ацэньвалася як самы дарагі лот – ад 600 да 800 тысяч еўра. Аднак пазней карціну па невядомых прычынах знялі з продажу.

Творы знакамітага ўражэнца Смілавічаў неаднойчы ставілі рэкорды на аўкцыёнах. У 2013 годзе “Маленькі кандытар” пайшоў з малатка за 18 мільёнаў долараў. У 2015 годзе адну з яго “Бычыных туш” прадалі больш чым за 28 мільёнаў долараў. Паводле ацэнак экспертаў, гадоў праз дзесяць сярэдні кошт карцін Суціна складзе 10-20 мільёнаў долараў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *