Гаспадаркі Чэрвеньшчыны ўбралі кукурузу амаль на 70 працэнтах палеткаў

Аграрный сектор Актуальное

Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу 17 кастрычніка, сельгаспрадпрыемствы раёна ўбралі 7102 гектары кукурузы, што складае 68 працэнтаў ад неабходнага.

Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана на 86 працэнтах палеткаў. Завяршылі гэты від работ у філіяле “Агра-Бокс” СП “Унібокс”, філіяле СГК “Велікаполле” КУП “Мінсктранс”, СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон” і ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс”.

На зерне ўбралі 496 гектараў кукурузы (18 працэнтаў ад плана) пры сярэдняй ураджайнасці 40 цэнтнераў з гектара. Найбольшую ўраджайнасць зерня кукурузы маюць у філіяле “Агра-Бокс” СП “Унібокс” – 51, ААТ “Запольскае”, “Смалявічы-Сузон” і ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс” – 50 цэнтнераў з гектара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *